Медыцынскія працэдуры - кампутарная трэніроўка зроку
Медыцынскія працэдуры:
Кампутарная трэніроўка зроку
Кампутарнае трэнераванне зроку - від апаратнага лячэння, які дазваляе ў гульнёвай форме ўплываць на орган зроку і ўключае шэраг кампутарных праграм. Падчас працэдур адбываецца агульнае і мясцовае (лакальнае) раздражненне рэцэптараў сятчаткі вока адмысловымі рухомымі імпульсамі яркага колеру. У аснове дадзенага метаду ляжаць практыкаванні, якія скіраваны на трэнераванне цяглічнага апарата вока, развіццё яго рэзерваў і ўспрыманні глядзельнай выявы, паляпшэнне каардынацыі працы абодвух вачэй, зняцце стомленасці, аднаўленне бінакулярных функцый зроку ў дзяцей.
Праграмна-кампутарнае лячэнне ўжываецца пры наступных захворваннях вачэй:
- амбліяпія любага генезу і рознай ступені;
- узгодненая касавокасць;
- розныя парушэнні бінакулярнага зроку;
- пачатковая стадыя прэсбіяпіі;
- спазма акамадацыі;
- астэнапія.
Працэдура кампутарнае трэнераванне зроку праводзіцца ў кабінеце кампутарнага трэнеравання зроку.