sanatorii.by

Усе санаторыі Беларусі

Дапамога ў выбары пуцёвак

Медыцынскія працэдуры - карбоксiтэрапія

Медыцынскія працэдуры:

Карбоксiтэрапія

Карбоксітэрапія або газавыя ўколы - інавацыйны лячэбны метад з дапамогай падскурных ін'екцый вуглякіслага газу, які шырока ўжываецца спецыялістамі вядучых беларускіх здраўніц, а таксама сусветных СПА-курортаў для паляпшэння кровазвароту, лячэння захворванняў суставаў і пазваночніка, а таксама зняцця болевага сіндрома. Цудоўныя вынікі дасягаюцца ў касметалогіі - барацьба са старэннем скуры, збаўленне ад шнараў і цэлюліта.

Навукоўцамі даказана, што паступленне вуглякіслага газу ў клеткі ў выніку ін'екцыі выклікае недахоп кіслароду для ажыццяўлення жыццёва важных працэсаў. Сутыкнуўшыся з гэтым арганізм пачынае ўзмоцнена працаваць, прыток крыві да месцаў ўвядзення газу значна павялічваецца, паскараецца абмен рэчываў. У выніку працэдуры натуральным шляхам здымаецца болевы сіндром, напружанне і спазм мышцы, аказваецца абязбольвальнае і супрацьзапаленчае дзеянне.
 Газавая ін'екцыя праводзіцца ў вобласці пазваночніка і суставаў канечнасцяў, у зоне рубцоў і месца з дрэнным кровазваротам. Праз 30 хвілін пасля сеансу карбоксітэрапіі вуглякіслы газ цалкам выводзіцца праз ныркі і лёгкія.
Акрамя тэрапеўтычнага дзеяння ў апошнім дзесяцігоддзі карбоксітэраія атрымала вялікую папулярнасць у касметолагаў. Яна дазваляе справіцца з узроставымі зменамі скуры, цэлюлітам, расцяжкамі і іншымі праблемамі, звязанымі з пагаршэннем кровазабеспячэння тканак.

Сярод асноўных паказанняў для правядзення карбоксітэрапіі варта адзначыць:

  • артрыт і артроз;
  • астэахандроз;
  • рэўматызм;
  • галаўны боль, мігрэнь;
  • цэлюліт;
  • лішняя вага;
  • захворванні скуры;
  • расцяжкі, рубцы, шнары;
  • варыкознае пашырэнне вен.
Газавыя ўколы атрымалі выдатную адзнаку за эфектыўнасць, бо ўжо пасля некалькіх сеансаў боль сыходзіць на працяглы перыяд, а арганізм напаўняецца сілай і энергіяй!

Сартаваць па:

назве аб'екта

цэнах

Карбоксiтэрапія ў санаторыях Беларусі: